Суббота, 21 сентября
  • Погода в Гродно
  • 14
  • EUR2,2585
  • USD2,0412
  • RUB (100)3,198
TOP

Вялізныя фота Фары Вітаўта паказаваюць на Савецкай

Як выглядаў Гродна, калі меў Фару Вітаўта, можна ўбачыць на чорна-белых здымках у Цэнтры гарадскога жыцця (Савецкая, 3, былая арт-галерэя «Крыга»). Выстава працуе да 18 снежня.

Гледач заходзіць на выставу і быццам трапляе ў часы паўтара стагоддзі таму, калі па-над цэнтрам яшчэ высілася велічная Фара Вітаўта. Вакол яго на сценах два дзесяткі фатаграфій вышынёй каля метра. На іх адлюстраваныя абліччы храма, калі ён быў каталіцкім касцёлам і праваслаўным саборам. Самае ранняе фота датавана 1861 годам. Самае позняе — 1961, незадоўга да выбуху, калі на ім ужо бачны Палац тэкстыльшчыкаў. Здымкі збіралі з розных калекцый. Прысутнічаюць, як распаўсюджаныя выявы, так і малавядомыя. Напрыклад, ёсць рэдкі кадр рамонту касцёла 1935 года. Выстава прымеркаваная да 55-й гадавіны падрыву Фары Вітаўта. Уваход вольны.

Даведка «ВГ»

Фара Вітаўта з’явілася як драўляны касцёл у цэнтры горада ў канцы XIV стагоддзя пры князю Вітаўце. У часы Стэфана Баторыя на гэтым месцы пабудавалі каменны храм. У перыяд Расейскай імперыі на гродзенскіх землях касцёл ператварыўся ў Сафійскі сабор. На пачатку XXстагоддзя святыня зноў вярнулася да каталікоў і служыла як Гарнізонны касцёл для польскіх ваенных. За сваю амаль 600-гадовую гісторыю храм змяніў 9 абліччаў. Моцна перабудоўваўся тройчы, неаднойчы гарэў. Касцёл узарвала каманда ленінградскіх сапёраў пры дапамозе гродзенскіх у ноч на 29 лістапада 1961 года. Афіцыйная версія падрыву — аварыйнасць будынка.

Самое читаемое

Разное