Четверг, 12 декабря
  • Погода в Гродно
  • 1
  • EUR2,3436
  • USD2,1143
  • RUB (100)3,3269
TOP

Бусел — патрыёт! А варона?

Нетыповае пытанне хачу абмеркаваць з вамі, шаноўныя чытачы, пытанне пра тое, каго можна лічыць сапраўдным патрыётам, а каго не?

Нетыповае пытанне хачу абмеркаваць з вамі, шаноўныя чытачы, пытанне пра тое, каго можна лічыць сапраўдным патрыётам, а каго не?

Трэба неяк выкараніць гістарычную несправядлівасць у адносінах да адных, увенчыць другіх і развянчаць трэціх. Пачнем не з людзей, а з птушак, як бы дзіўна гэта не гучала.
З бусла!

Колькі пра яго напісана і вершаў, і паэмаў, дзе ён абвяшчаецца амаль што ледзь не сымбалем Бацькаўшчыны, найлепшай і найчысцейшай птушкай, карыснай і багабойнай, увасабленнем вернасці і прывязанасці — пра буслоў, не раўнуючы, можна гаварыць бясконца!

І ўсюды яны — і на плакатах, і на вокладках, і на сувенірных талерках, і на чым іх толькі няма! А песень пра іх колькі складзена — не пераспяваць за вечар!
Можна сказаць, буслы зманапалізавалі ўсё мастацтва, літаратуру, і апрача іх, буслоў, здаецца, нічога ў сьвеце харошага і годнага ўвагі няма!

Нават у сталіцы выпусцілі гарэлку і назвалі яе «Два буслы», хоць якраз-та буслы гарэлкі зусім не п’юць, хаця каб ім гэтае менавіта гарэлкі запрапанавалі, то хто б ведае, што з такога эксперыменту выйшла — можа б і выпілі з чарку-другую.

Аднак з поўнаю ўпэўненасцю магу, палажыўшы руку ў раён сэрца, сказаць — патрыётам гэтую птушку назваць цяжка: прыляціць увесну, калі цёпла, поўна жабаў і іншае ежы, нацешыцца бусліхай, накляпае з ёй трайню буслянятаў і ў верасні, скаштаваўшы прыемнасцяў цёплага лета, валіць сабе за сяродземныя моры ўсёй сям’ёю, крычучы і галёкаючы нешта журботна-незразумелае. А ў нас, тых, што на зямлі стаяць, задраўшы галовы ў неба, сэрцы сціскаюцца і сум ад галавы да пятаў праймае, мы губляем нэрвенныя клеткі, гадаючы — даляцяць ці не даляцяць, вернуцца ці загінуць… Лепш бы гэтага не бачыць! А то потым мучаюць цябе з пару тыдняў нейкія незразумелыя і нясвойскія пачуцці…

Тое ж самае чалавек адчувае ў адносінах да іншых турыстычна настроеных пералётных птушак кшталту шпакоў, салаўёў, качак, жаўрукоў і гэтак далей.

Аднак побач з намі упарта існуюць, можна сказаць, малапрыкметныя і зусім непрыгожыя крылатыя стварэнні, на якіх мала хто зьвяртае увагу, а менавіта яны ўяўляюць сабою прыклад рацыянальнага патрыятызму, сапраўднае любові да Бацькаўшчыны і да тых, хто на ёй жыве.

Так, гэтыя крылатыя стварэнні можа не вельмі прыгожыя, не надта санітарныя і чыстыя, але тым не менш усё сваё жыццё яны жывуць тут і ніколі не збіраюцца нікуды часова эміграваць у пошуках лепшага жыцця. Яны пра гэта нават і не думалі!

І якое б надвор’е за вакном не было, што б не рабілася, яны тут, тут і зараз, з намі назаўсёды! І дзеці іхнія таксама з намі будуць, і дзеці дзяцей. З гэтага трэба толькі цешыцца!
І няважна, што верабей шэры, варона чорная, сарока крыклівая, а голуб рыецца па сьметніках!

Вераб’і вельмі ж бадзёра ды весела чырыкаюць, калі наступае адліга, варона можа, як пастараецца, пражыць аж трыста гадоў, сарока папярэджвае грыбнікоў у лесе, калі нешта не так, а голуба слынны гішпанец Пабла Пікаса зрабіў сімвалам раззбраення і міру ўва ўсім сьвеце!

Так што не ўсё тое золата, што блішчыць, не ўсё тое кепскае, што штодзённае і шэрае, і не ўсё тое патрыятычнае, што звальвае ўвосень, а прыцягваецца ўвесну! 
Болей ўвагі, шаноўныя сябры, да таго і тых, хто побач з вамі!

І варта бы нашым мастакам-інтэлігентам спыніцца на імгненне, пераглядзець свае адносіны да навакольнае фаўны і паспрабаваць, замест тыражавання эфектоўных каляровых буслоў, перайсці да фіксацыі непрыкметных, шэрых і чорных, але не менш свойскіх і патрыятычных стварэнняў! Бо яны таго вартыя!

Зычу майстрам пэндзля ў гэтай справе толькі посьпехаў!

 

Самое читаемое

Разное