Дыктоўкі і песні на беларускай мове — гродзенцаў запрашаюць адсвяткаваць Міжнародны дзень роднай мовы

Адсвяткаваць Міжнародны дзень роднай мовы дыктоўкай і песнями на беларускай мове запрашаюць жыхароў горада у пятніцу, 21 лютага.

Традыцыйную дыктоўку і невялікі канцэрт арганізуе Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны. «Вучням» прапануюць напісаць пад дыктоўку ўрывак з аповесці «Данута» гродзенскага пісьменніка Аляксея Карпюка, а потым паслухаць невялікі канцэрт маладога гурта «NZ», які заспявае песні на роднай мове.

Выступіць перад публікай музыка Алесь Дзянісаў, які, дарэчы, будзе чытаць тэкст дыктоўкі, паведамілі ў Таварыстве Беларускай Мовы.

Мерапрыемства пачнецца ў 18:30 у «Цэнтры гарадcкога жыцця» на Кірава, 3. Уваход вольны. Пісьмовыя прылады браць не трэба.

Абласны дыктант, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, правядзе таксама Галоўнае упраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Узяць удзел у акцыі і напісаць дыктант пра музей Вялікай Айчыннай вайны запрашаюць усіх жыхароў горада. З сабою пажадана ўзяць ручку — пісаць дыктоўку будуць на спецыяльных бланках.

Related Post

Дарэчы, далучыцца да дыктанту можна і дыстанцыйна — тэкст будзе размешчаны на сайце упраўлення адукацыі аблвыканкама.

Мерапрыемства адбудзецца у Гродзенскiм абласным інстытуце развіцця адукацыі на Гагарына, 6 (ауд. 236, другi паверх. Пачатак у 14:30.

 

Share
Published by
Лалита Савицкая