У Цэнтры гарадскога жыцця будуць танчыць да ранку

Танцавальная сустрэча «Дзень i ночь танцаў» адбудзецца у Цэнтры гарадскога жыцц» на вулiцы Кірава, 3 27–28 кастрычніка.

Міжнародная сустрэча распачнецца 27 кастрычніка а 20 гадзіне і працягнецца да ранку. У ёй прымуць удзел музычныя капэлы з Беларусі і Літвы і іншыя музыканты, якія граюць традыцыйную музыку. Удзельнікі імпрэзы пачуюць гукі скрыпкі, гармоніка, акардэона, дуды, цымбалаў, бубнаў, барабана, кларнета, бубна.

Пад жывую музыку зладзяць традыцыйныя танцы, якія здаўна танцавалі на нашых землях. У рэпертуары як распаўсюджаныя полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, гэтак і прызабытыя сёння фігурныя танцы «Кракавяк», «Лысы», «Месяц», «Верабейка», «На рэчаньку», «Падыспань», «Якаў», «Жыдок», «Млын» і іншыя.

Удзельнікам танцавальнай сустрэчы можа стаць кожны ахвотны, нават тыя, хто яшчэ не знаёмы з традыцыйнымі танцамі. Іх адметнасць у тым, што рухі досыць простыя, у фігурных танцах яны ўвесь час паўтараюцца. Да таго ж, многія традыцыйныя танцы збіраюць удзельнікаў у агульнае кола, дзе можна падгледзець у іншых, як выконваць тую ці іншую фігуру. Абавязковая рэгістрацыя.

Летась міжнародная ноч традыцыйных танцаў сабрала каля паўтары сотні ўдзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі.

Арганізатар міжнароднай сустрэчы — ініцыятар гродзенскага сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў» Андрэй Бароўскі.

Related Post

На працягу дня ўдзельнікі сустрэчы змогуць бясплатна далучыцца да экскурсіі па Гродне з Ігарам Лапехам (27.10.2018 у 11.00) і наведаць адкрыццё выставы «Станіслаў Маленчык. Грай, скрыпка, грай…», прысвечаную 90-годдзю музыканта.

«Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў» у сацыяльных сетках

https://vk.com/tancy_dworykau

https://ok.ru/tancydworykau

https://www.facebook.com/groups/844534892343512

Share
Published by
natallya_karneeva