X

На адбудову касцёла ў Клюшчанах пачалі збіраць грошы

У Клюшчанах хочуць адбудаваць новы касцёл замест таго, які згарэў у чэрвені. Парафія пачала збор грошаў.

Замест страчанага касцёла ў вёсцы Клюшчаны хочуць пабудаваць новую святыню. Хутчэй за ўсё, яна будзе не з дрэва, а з больш трывалага матэрыяла, як цэгла. Праекта пакуль няма. Парафія адкрыла разліковы рахунак і збірае ахвяраванні на пабудову. Цяпер вернікі збіраюцца на малітву на плебаніі (у доме святара). Парафія налічвае 148 чалавек і не здольная толькі за свае сродкі адбудаваць касцёл, паведаміў пробашч парафіі святога Яўхіма ў Клюшчанах ксёндз Анатоль Захарэўскі.

Дарэчы, каталіцкія вернікі Гродзенскай дыяцэзіі ўжо складалі ахвяраванні на адбудову новага касцёла. Далучыцца можа кожны ахвотны.

Нагадаем, драўляны касцёл у Клюшчанах загарэўся раніцай 6 чэрвеня гэтага года. Выратаваць яго не атрымалася. За лічаныя хвіліны ён згарэў ушчэнт. Званы паплавіліся і пабіліся. Не ацалелі ні абразы, ні алтары. Верагоднай прычынай пажара спецыялісты назвалі няспраўнасць электычных сетак і абсталявання.

Related Post

Колокола упали, разбились и поплавились — трёхсотлетний костёл в деревне Клющаны под Островцом сгорел дотла (обновлено)

Даведка «ВГ»

Касцёл быў пабудаваны амаль 300 год таму. Вядомы тым, што ў ім служыў знакаміты беларускі святар і паэт Казімір Сваяк.