У кінатэатры «Чырвоная зорка» на 28 ліпеня быў запланаваны першы ў Гродна паказ французкага мультфільма «Маленькі Прынц», агучанага па-беларуску. Адзін з апошніх квіткоў я забраніравала на сайце раніцай, а бліжэй да паказа іх ужо зусім не было.
З надзеей на тое, што за трыццаць хвілін да пачатку сеансу пачнуць прадаваць квіткі, якія не выкупілі па броні, бяру з сабой сябра. Нам пашанцавала: заставалася тры квітка. Дарэчы, на сеансы ў наступныя два дні, квіткоў таксама амаль што не засталося.
Кніга «Маленькі прынц» упершыню на беларускай мове
У маленькім холе было шмат зацікауленых гледачоў. Адныя фатаграфаваліся з драўляным самалёцікам і цацачным лісам на фоне вялікай афішы-банера. Другія спешна набывалі кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі Прынц» на беларускай мове:
— У Менску да канца трэйцяга паказу не засталося ніводнага экземпляра! Многія думалі, што набудуць кнігу пазней, але не паспелі, – папярэджваў прадавец.
Трэба заўважыць, што кніга «Маленькі прынц» перакладзена прыкладна на 300 моў свету, што робіць яе адной з самых перакладаемых кніг у свеце. Цяпер яна ўпершыню перакладзена і афіцыйна выдадзена і на беларускай мове.
З акцёрамі агучкі здарыўся форсмажор
За паўгадзіны да пачатку паказа павінна была адбыцца сустрэча з творчай группай акцёраў, якія агучылі герояў мультфільма, але з прычыны неагучанага форсмажора прысутнічаць на прэм’еры ў Гародні яны не змаглі.
Але каго распытаць і каму падзякаваць гледачам усё ж такі было – у зале прысутнічаў кіраўнік праекту «Беларускія ўікэнды» Андрэй Кім. Два гады таму Андрэй стварыў праект па перакладзе сусветнага кіно на беларускую мову:
— Кожны чалавек жыве на свеце не проста так: каб зрабіць свет лепшым, каб знайсці праўду. Мне здаецца, што ў кожнага чалавека ёсць сваё пакліканее. Я не кажу, што гэта справа – маё пакліканне на усё жыццё, але ў нейкі момант мне трэба было гэта зрабіць. Думка была, яна мяне пераследавала. Я падумаў, што калі я пра гэта думаю, і мне гэта баліць, а ніхто аб гэтым не ведае, значыць трэба рассказаць аб гэтым другім. Для гэтага Бог даў мне ўсе інструменты: мае сябры – акцёры, я спрацаваў гук – выступіў як гукарэжысёр.
Мульцік з песнямі, Форэст Гамп і фільм-падарунак па-беларуску
Для Андрэя і яго каманды гэта праца не першая, але і не апошняя:
— Зараз мы збіраемся перакладаць мульцік з песнямі – поўнавартасны мюзікл. Канешне, трэба шукаць вакалістаў, мы справімся, — распавядае пра свае планы Андрэй. — Акрамя таго, збіраемся перакласці на беларускую мову і агучыць Форэста Гампа.
У преспектыве Андрэй і яго сябры плануюць зрабіць беларускім гледачам падарунак:
— Мы агучым фільм, які выйдзе у 2017 годзе. Назву я не скажу: гэта сюрпрыз. Скажу толькі, што рускаму гледачу гэты фільм будзе недаступны: перакладаць на рускую мову яго не будуць, — захоплена паведаў Андрэй.
Да пачатку прагляду кожнаму далі па лістку паперы з нумарам і прапанавалі зрабіць самалёцік, а на ім напісаць пажаданні. Пасля паказу зал андачасова запусціў іх у паветра. Арганізатары выбралі адзін, а яго стваралькіну падаравалі экземпляр «Маленькага Прынца» на роднай мове.
У Гродне планавалася зрабіць толькі тры паказа 28, 29 і 30 ліпеня. Але цікавасць гарадзенцаў і актыўнае набыванне квіткоў спадзвіглі арганізатараў зрабіць дадатковыя паказы на наступных выхадных.