Даведацца, як жылі гарадзенцы да вайны, у ваенныя годы і адразу пасля яе можна будзе на прэзентацыі кнігі «Зусім іншы горад: Гродна і гродзенцы ў вусных успамінах», якая адбудзецца ў этнакраме «Цудоўня» у пятніцу, 12 траўня.
Сустрэчу з кнігай, якую больш ніхто не напіша, правядзе Таццяна Касатая і яе калегі. Слухачоў чакае гісторые Гродна ў вусных успамінах больш чым дваццаці гродзенцаў, якія бачылі наш горад у тыя часы. На прэзентацыі пакажуць фрагменты запісаў і раскажуць пра тое, як збіраліся ўспаміны.
Пачатак сустрэчы ў 18:30. Этнакрама «Цудоўня» знаходзіцца на Вялікай Траецкай вуліцы, 14.