Ва ўсім свеце 15 лютага адзначаецца Міжнародны дзень дзяцей, якія хварэюць на анкалогію. Гродзенскі дзіцячы хоспіс пры падтрымцы Дзіцячай паліклінікі № 2 г. Гродна у гэты дзень прэзентуе сацыяльны ролік, у якім дзеці простымі словамі распавядаюць пра складаныя і важныя рэчы.
Ролікі зняты ў межах акцыі «З верай у добрыя справы і людзей». Галоўнымі героямі з’яўляюцца дзеці. У мінулым годзе тэмай роліка з’яўлялася ранняя сімптаматыка дзіцячай анкалогіі. Сёлета арганізатары паставілі больш складаную задачу: расказаць пра тое, якім чынам можна кантраляваць анкалогію і як зменшыць рызыку захварэць на рак.
Маленькія акторы затрацілі больш за тры гадзіны свайго дзіцячага часу дзеля адной мэты — зрабіць кожнага з нас больш граматнымі ў тэме развіцця анкалогіі і яе прафілактыкі. Разам з хоспісам працавалі фатограф Ягор Чупракоў, відэастудыя «Сакавіта», Інга Сакута.