Дзяцей з бацькамі запрашаюць на калядную казку

На беларускамоўную ялінку «Калядная казка пра Казу і Пятра» запрашаюшь дзяцей з бацькамі — гродзенцаў усіх узростаў. Спектакль адбудзецца 13 студзеня а 19:00 ў памяшканні Лютэранскай царквы на Акадэмічнай вуліцы,7а.

«Калядная казка…» — супольны праект гурту VURAJ і тэатральнага праекту Андрэя Саўчанкі. Як адзначаюць арганізатары, у праграме будуць музычны спектакль, калядныя гульні, танцы, спевы, конкурсы ды іншыя забаўкі з прыемнымі падарункамі.

У аснове пастаноўцы «Казачка пра гандляра Пятра, Казу і Каляды» гродзенца Ігара Кузьмініча. Раней на зямлі амаль не было Зімы і Ночы. Таму што руплівая Каза сябравала з Сонцам і не давала яму адпачываць. Аднойчы яе сустрэў заможны гаспадар Пятро і запрасіў да сябе ў дом, бо не было ў іх з жонкай дзетак. А ведаў Пятро, што Каза шчасце прыносіць. Пагадзілася Каза, а далей…

Related Post

Білеты на ялінку каштуюць: 1 дарослы з дзіцём — 8 руб., 1 сямейны (тата, мама і дзеці) — 15 руб.

Share
Published by
Служба новостей "ВГ"