Як сустракаць Каляды, раскажуць у этнакраме

Дзеля чаго калядоўшчыкі ходзяць вуліцамі, як святкаваць Каляды ў сям'і, чым гэтае свята заўжды было важным, што ўмяшчае святочны перыяд, якія яшчэ назвы мае і якія традыцыі прайшлі да нас праз стагоддзі — і больш за тое паспрабуюць успомніць і разабрацца у этнакраме «Цудоўня» у чацвер, 15 снежня.

Пра гісторыю, традыцыі і суаснасць аднаго з самых вядомых беларускіх святаў будзе распавядаць гісторык, этнолаг, выкладчыца кафедры сацыяльна-гуманітарных навук ГДМУ Ірына Чарнякевіч. Уваход вольны. Пачатак а 19:00.

Related Post
Share
Published by
slujba_navinau_vg