У чацвер, 8 снежня, ў адным з гарадскіх кафэ адбудзецца новая інтэлектуальная гульня.
У адрозненні ад ужо існуючых інтэлектуальных гульняў, гэтая будзе цалкам беларускамоўнай, а пытанні вядучых будуць прысвечаны беларускай культуры. Так, арганізатары абяцаюць пытанні пра беларускі бізнэс, мастацтва, гісторыю, нацыянальную кухню і іншыя сферы.
На сёняшні дзень у нашым горадзе існуюць тры інтэлектуальныя гульні фармата паб-квіза — гэта калі каманды адказваюць на пытанні адпачываючы ў кавярнях альбо рэстаранах.