Гарадзенцам у незвычайнай форме пакажуць, каму сэкс не патрэбен

Творчая суполка «Падазроныя ды без нагляду» пакажа гарадзенцам незвычайную п’есу беларускага творцы Лёхі Чыканаса «Сэкс мне не патрэбен». Прэзентацыя адбудзецца ў творчай прасторы “Дом46” на вуліцы Лелявеля, 46, у суботу, 19 лістапада. Пачатак а 19-й гадзіне. 

П’еса скаладаецца з трох гісторый. У аснове – рэальны выпадак закаханасці амерыканскай прафесаркі Ганны Стаблфілд і чалавека з парушэннямі развіцця Дзімана Джонсана. Аўтар Лёха Чыканас разважае пра каханне і побытавыя моманты. Праз сумненні, споры і шматгадзінныя паўторы «Сэкс мне не патрэбен!» героі прыходзяць да таго, што ёсць шмат важных рэчаў апроч фізічнага задавальнення.

Пастаноўка пабудавана ў фармаце мультымедыйнага чытання. Гледачы ўбачаць не толькі гульню акцёраў, але і відэа, пачуюць гукавыя эфекты і нават стануць сведкамі задушэння на на пляцоўцы.

– П’еса «Сэкс мне не патрэбен» аналізуе тэму, якая пакуль рэдка ўзнімаецца ў грамадстве: ці мае права чалавек, чый інтэлект і цела скаваныя траўмай, не толькі на сацыяльную самарэалізацыю, але і на сэкс, – гаворыць Настасся Лабанава, тэатразнаўца, тэатральны крытык. – П’еса дэманструе нам, як навязаныя грамадству разнастайнымі інстытуцыямі нормы паступова разбураюць шчырую пачуццёвасць, на якую сёння здатныя толькі тыя, чыё ўсведамленне вольнае ад стэрэатыпаў і шаблонаў.

Related Post

– У нас няма ніякай арганізацыйнай структуры, няма рэжысёраў, адміністратараў, жорсткіх часовых тэрмінаў, няма нават нязменных удзельнікаў, – распавядаюць пра сябе аматары з суполкі «Падазроныя ды без нагляду». – Мы не маем спецыяльнай «тэатральнай» адукацыі, але маем багаты жыццёвы досвед, неабходную літаратуру і інтэрнэт. Працуем у зручных для нас фарматах: чытанне, акустычны канцэрт, пэрформанс.

Да слова, «Сэкс мне не патрэбен» увашла ў спіс лепшых на фестывалі маладой драматургіі «Любимовка-2016» у Маскве.

Уваход каштуе 4 рублі. Даведкі па тэлефоне: +375-29-580-08-82.

Share
Published by
slujba_navinau_vg