У дзіцячым садку на Фолюшы з’явіцца група для беларускамоўных дашкалят

Стварыць беларуска-моўную групу ў дзіцячым садку на Фолюшы прапануе гарадзенская сям’я.

Бацькі жадаюць, каб іх сынок, якому зараз паўтары гады, з дзяцінства размаўляў па-беларуску. Яны звяр-нуліся з просьбай да гарвыканкаму. Там адказалі: трэба знайсці аднадумцаў, якія таксама хацелі б заснаваць у садку беларускамоўную групу. Пакуль што знайшлося толькі дзве мамы — з вуліцы Соламавай і з Фолюшу. А трэба, каб было мінімум пяць. Тады групу створаць да канца года ці ўжо ў наступным. Зараз у Гродне існуе дзве беларускамоўныя рознаўзроставыя групы ў садку № 45 на вуліцы Сухамбаева. Першая група для дзетак ад 2 да 4 гадкоў пачала працу чатыры гады таму. Праз два гады адчынілі групу для тых, каму ад 4 до 6. Зараз у кожнай групе па 13 дзяцей. Раз на тыдзень праходзіць дзень рускай мовы.

Related Post

Калі вы жадаеце падтрымаць ініцыятыву трэцяй беларускамоўнай групы, патэлефануйце Аксане:
+375-44-768-05-14 (Велком),
+375-33-381-72-78 (МТС).

Share
Published by
margaryta_gamina