Выйшла кнiга пра тое, як беларусы называлi зоркi i сузор’я

Гродзенцам раскажуць пра тое, адкуль пайшла назва нябесных целаў у беларускай культуры. Прэзентацыя кнігі «Паміж небам і зямлёй» адбудзецца ў этнакраме «Цудоўня» (В. Траецкая вул., 16) у суботу, 28 лістапада, а 19:00.

Кніга ўтрымлівае першае і пакуль адзінае ў Беларусі грунтоўнае даследванне па этнаастраноміі або народнай астраноміі. Аўтар Цімафей Авілін распавядзе тутэйшыя найменні і міфы, як нашыя продкі называлі зоркі, сузор’і, прыгадае прымхі і паданні пра паходжанне нябёсных целаў. Ён патлумачыць, як раней карысталіся з астранамічных ведаў. Так, напрыклад, удзельнікі змогуць даведацца, што Млечны шлях беларусы называлі Птушынай дарогай, а Вялікую Мядзведзіцу — Возам Іллі. У новай кнізе тлумачыцца і традыцыя загадваць жаданні, калі падае зорка. Цімафей Авілін, фізік-ядзершчык па адукацыі, этнограф, лінгвіст і праграміст, збіраў інфармацыю ў этнаграфічных экспедыцыях і па архівах цягам дванаццаці год.

Related Post
Share
Published by
maryna_harevich