Каго кахаў Караткевіч, раскажуць у «Крызе»

Даведацца пра трынаццаць таемных жанчын Уладзіміра Караткевіча і паслухаць музыку на яго вершы можна будзе ў галерэі «Крыга» 27 лістапада, а 18 гадзіне.

Вечар прысвечаны 85-годдзю са дня нараджэння пісьменніка.

Тэма — каханне і жанчыны, якія паўплывалі на творчасць класіка беларускай літаратуры. Цікавую лекцыю распавядзе даследчык з Мінску Дзяніс Марціновіч, аўтар кніг «Донжуанскі спіс» і «Жанчыны ў жыцці Караткевіча». В гэтых кнігах ён гаворыць, что хоць Караткевіч і быў жанаты толькі раз — на Валянціне Нікіцінай, але за ўсё жыццё кахаў трынаццаць жанчын. Сярод іх паэтэсы Раіса Ахаматава, Навэла Матвеева, пісьменніца Ніна Молева.

Related Post

Таксама на вечарыне будзе прысутнічаць гарадзенская паэтэса Данута Бічэль, якая была асабіста знаёма з Караткевічам. Яна падзеліцца ўспамінамі, раскажа, як Уладзімір Сямёнавіч ставіўся да жанчын і ці быў джэнтльменам. У вечары паўдзельнічае гарадзенскі даследчык Аляксей Пяткевіч. Увесь вечар музыкант з групы «Людзі на балоце» Алесь Дзянісаў будзе выконваць песні на вершы Караткевіча. Кожны зможа прачытаць свае ўлюбёныя ўрыўкі з твораў класіка ці падзяліцца сваімі ўражаннямі. Уваход вольны.

Share
Published by
margaryta_gamina