У сінагоге паказалі фаер-шоу падчас Ханукі

Ханукальныя свечы запалілі ў сінагоге ў аўторак, 16 снежня. Гарадзенскія іудзеі адсвяткавалі Хануку — свята святла. Незвычайнымі «тэматычнымі» гасцямі сталі фаершчыкі з Ліды, які прадставілі агнявое шоу.

Ханука — гэта свята святла, а запаленыя свечы — яго абавязковы элемент. Яны сімвалізуюць надзею на лепшае. Хануку адзначаюць з другога стагоддзя да нашай эры на ўспамін аб ачышчэнні Храма, асвячэнні ахвярніка і аднаўленні службы пасля перамогі над грэка-сірыйскімі войскамі. Свята цягнецца восем дзён.

Першую свечку запаліў госць свята — польскі консул Анджэй Хадкевіч, другую — равін Іцхак Кофман

 

Адзначыць Хануку сабраліся некалькі дзесяткаў чалавек

 

Упершыню падчас Ханукі фаершчыкі паказалі агнявое шоу

Related Post

 

Пасля ўрачыстага запальвання свечак у сінагоге зладзілі канцэрт

 

Усе маглі пачаставацца ханукальнымі пончыкамі

 

 

Share
Published by
maryna_harevich_fota_alyaksandra_saenka