X

Стогадовы арган зайграе ў касцёле ў Гожы

Стары арган будзе асвечаны ў гожскім касцёле падчас святой імшы а 18 гадзіне ў бліжэйшую суботу, 8 лістапада. Дагэтуль ён не дзейнічаў на працягу сарака год.

фото: www.radzima.org

Паслухаць арганную музыку можна будзе ўжо на святой імшы ў суботу. Плануецца, што пасля яе гарадзенскі арганіст Бруна Тэрмён зладзіць паўгадзінны канцэрт. Стала граць на аргане будуць настаўнікі музыкі з мясцовай школы мастацтваў, расказаў ксёндз — пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла Павел Шанчук.

Аргану «Эміль Марцін» дала другое жыццё пара польскіх майстроў. Над аднаўленнем інструмента, які змоўк сорак год таму, працавалі напрацягу месяца. За гэты час зрабілі капітальны рэмонт.

Related Post

Пнеўматычна-пішчалковы арган на шэсць галасоў з двума мануаламі ў парафію святых апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы прывезлі з Рыгі ў 1913 годзе. Ён месціцца на хорах храма, бо па памерах не надта вялікі, але вылучаецца сваёй гучнасцю.

Касцёл у Гожы быў пабудаваны ў 1867 годзе. У Другую сусветную вайну быў спалены дах і інтэр’ер святыні. Касцёл не зачыняўся ў савецкія часы. Цяпер парафія налічвае каля 1150 вернікаў.