Уладальнікаў айфонаў навучаць размаўляць па-беларуску

Пашырыць запас беларускіх словаў цяпер могуць карыстальнікі айфонаў пры дапамозе мабільнага слоўніка. Бясплатны дадатак «Слова дня» распрацавалі пры падтрымцы курсаў беларускай мовы «Мова нанова».

Штодня карыстальніку паказваецца адно слова з тлумачэннем і з прыкладам ужывання. Напрыклад, «Гузік — маленькая, часцей за ўсё круглая дэталь адзення, прызначаная для яго зашпільвання. На ягоным модным пінжаку гузікі былі светла-бэзавага колеру». Цяпер дадатак «Слова дня» налічвае 50 словаў. Слоўнік будзе ўвесь час папаўняцца.

Праграмісты з Мінску дагэтуль распрацавалі падобны дадатак для рускай мовы. Яго спампавалі больш за 1 мільён разоў. Праект на роднай мове напаўняюць лексікай арганізатары курсаў беларускай мовы «Мова нанова».

Спампаваць дадатак можна тут.

Related Post

Мова нанова з «ВГ»:

Карыстальнік — пользователь
Дадатак — приложение
Тлумачэнне — перевод
Гузік — пуговица
Зашпільванне — застегивание
Спампаваць — скачать

Share
Published by
maryna_harevich