Абласное святкаванне Купалля зладзяць на базе адпачынку Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства «Фільтр» грамадскага аб’яднання «БелТІЗ» 13 ліпеня, паведамілі ў Гродзенскай абласной арганізацыі ГА «БелТІЗ». Ахвотныя змогуць дабрацца туды бясплатна на цеплаходзе ці аўтобусе, якія адыходзяць ад прыстані «2-я гарбальніца» а 10 гадзіне.
Свята распачнецца а 11 гадзіне з тэатралізаванага прадстаўлення і канцэрта. Апоўдні наведнікі змогуць паўдзельнічаць у спартыўных гульнях ды спаборніцтвах. Пасля абеду арганізатары запрашаюць паскакаць разам у купальскіх танцах ды прыняць удзел у народных гульнях. Удзельнікі танцавальнай ды гульневай праграмы атрымаюць падарункі. Адз’ед у горад запланаваны на 17.00.