Раданіцу праваслаўныя заўсёды адзначаюць у аўторак праз тыдзень пасля Вялікадня. Як патлумачыў протаіерэй Георгій Рой, назва свята паходзіць ад слова «радасць». Гэта адзіны дзень у годзе, калі мы прыходзім на могілкі не са смуткам, а з Велікоднай радасцю, бо Хрыстос перамог смерць. Таму гэтая радасць аб’ядноўвае жывых і памерлых.
Галоўнае ў адзначэнні Раданіцы — гэта малітва і памінанне спачылых за літургіяй. Хрысціяне маюць святы абавязак наведаць у гэты дзень месцы, дзе пахаваныя іх блізкія. Ужываць спіртное, як і пакідаць кілішак на могілках, цалкам непрымальна.
Айцец Георгій расказаў, што раней пачастунак прыносілі зусім не для памерлых — гэта была форма міласэрнасці да жабракоў. На памінальныя дні яны прыходзілі на месцы пахавання памаліцца за памерлых, а ўзнагародай ім была пакінутая ежа. Зараз не варта прыносіць прадукты на могілкі.
Дарэчы, каталікі асаблівым чынам узгадваюць памерлых толькі 2 лістапада — у Дзень усіх памерлых.
Чытайце таксама:
Автобус №13 на Радуницу будет ходить чаще
Накануне Радуницы: воду на погост везут в микроавтобусе, а раствор для оградки замешивают в прицепе