Як расказала галоўны адміністратар тэатра лялек Алена Жыдзік, у тэатры брытанскага класіка ўшаноўваюць ужо не першы год. Сёлета завітае польскі тэатр аднаго акцёра Walny teatr са спектаклем “Гамлет”. Яго асаблівасць — падводныя марыянеткі і лялькі Бунраку — традыцыйная форма японскага лялечнага тэатру. Яе прадставяць ў Беларусі ўпершыню. “Гамлет” завершыць шэкспіраўскія дні 25 красавіка.
Дагэтуль жа гледачы яшчэ могуць паслухаць санеты Шэкспіра пад акампанемент Гродзенскай капэлы — 23 красавіка. Убачыць камедыю “Сон у летнюю ноч” у пастаноўцы галоўнага рэжысера тэатра лялек Алега Жугжды можна будзе ажно двойчы 24 красавіка. Таксама ў фае тэатра працуе выстава твораў Шэкспіра, якую тэатр зладзіў сумесна з універсітэтам імя Янкі Купалы.
Чытайце таксама:
Гигантская пластинка «сыграла» на Советской старые хиты
Байк-фест «Хавайся ў бульбу» пройдет под присмотром ГАИ