Адзін з лепшых хароў Украніы меўся заспяваць на фестывалі «Каложскі благавест», але не так і выехаў з краіны.
Акадэмічны хор імя Платона Майбарады павінен быў прыехаць увечары 20 лютага і выступіць з пазаконкурснай праграмай на вечаровым канцэрце 21 лютага. Аднак, як паведаміў прэс-сакратар Гродзенскай епархіі святар Георгій Рой, нягледзячы на намаганні хору выехаць з Кіева, іх не выпуцілі ў сувязі з палітычнымі падзеямі ў краіне.
Адначасова іншаму ўкраінскаму хору — царкоўнаму — атрымалася трапіць на фестываль. Ён сваім выступам адкрыў праслухоўванні ў пятніцу.
Заяўкі на ўдзел у фестывалі «Каложскі благавест» падавалі тры ўкраінскія калектывы. Адзін з іх яшчэ загадзя адмовіўся ад удзелу.
Акадэмічны хор імя Платона Майбарады Нацыянальнай радыёкампаніі Украіны з’яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных харавых калектываў краіны. Ён быў заснаваны ў 1932 годзе і прыналежыць да маштабных харавых капэлаў з універсальным рэпертуарам ды лепшымі выканаўчымі традыцыямі.
Чытайце таксама:
На гала-канцэрт «Каложскага благавесту» раскупілі ўсе білеты
Маскоўскія студэнты, інак-паэт ды хор старавераў прыедуць у Гродна на фестываль «Каложскі благавест»