Праваслаўныя, каталікі і лютэране маліліся разам ў Фарным касцёле

У Гродне на традыцыйнай штогадовай малітве сустрэліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій. Сустрэча прайшла ў межах тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў.

Набажэнства ўзначаліў каталіцкі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Праваслаўную царкву прадстаўляў айцец Аляксандр Хомбак, настаяцель храма св. Лукі пры абласным шпіталі, лютэранскую супольнасць — пастар Уладзімір Татарнікаў. Святары запалілі ад пасхала свечкі і перадалі агонь вернікам як сімвал святла, што разыходзіцца па ўсім свеце падчас малітвы.

Віцэ-канцлер Гродзенскай рымска-каталіцкай курыі кс. Антоні Грэмза патлумачыў, што такія экуменічныя набажэнствы праходзяць па цэлым свеце з 60-х гадоў мінулага стагоддзя. У Гродне сустрэча адбылася ў чацвёрты раз.

“Мы цяпер не бачым, як канфесіі набліжаюцца адна да адной, але Пан Бог ведае, колькі яшчэ трэба дзеля гэтага малітваў” — падзяліўся меркаваннем святар.

Related Post

 

Читайте также:

Паломники к дарам волхвов заняли полпоезда Гродно – Минск

Чаму на Фару не вярнулі анёла?

В гродненскую кирху привезут орган из Германии

Календарь религиозных праздников на 2014 год

Share
Published by
maryna_harevich_fota_alyaksandra_saenki