Эпідэмія свежавысечаных дзвярэй у гістарычным цэнтры Гродна працягваецца

Аб тым, что ў Гродне сапсавалі фасад былога Дамініканскага кляштара, “Вячорка” пісала ў сакавіку. Днямі гістарычная пабудова набыла чарговыя дзверы. “Незапланаваны” праём прабілі ў глухой сцяне з боку помніка Васілю Сакалоўскаму.

Яшчэ ўсакавіку з галоўнага фасаду пабудовы з’явіліся новыя дзверы на месцы акна.  Тады за незахаванне парадку рэканструкцыі ўладальнік памяшкання заплаціў штраф, а супрацоўнік Мінкульта, які даў згоду на змены, быў звольнены.

Навуковы кіраўнік рэканструкцыі будынка па Савецкай, 6 Яўген Басаў папярэджваў аб магчымасці з’яўлення яшчэ адных дзвярэй у гістарычнай пабудове. Прычынай ён зазначаў тое, што чарговы пакупнік памяшканняў у былым кляштары таксама хоча зрабіць асобны ўваход для свайго офіса. 

Складаецца ўражанне, што да канца года ў гістарычным цэнтры Гродна, як і на прадпрыемствах, існуе план – на свежавысечаныя дзверы. 18 дзён засталося да новага года. Цікава, колькі яшчэ новых дзвярэй у старых будынках з’явіцца за гэты час?

У тэму

Related Post

Яўген Басаў прапануе выхад, каб пазбегнуць прабівання шматлікіх дзвярэй у гістарычнай пабудове. Для гэтага трэба зрабіць адзіны ўваход праз цэнтральныя арыгінальныя дзверы, якія б праз калідоры вялі да ўсіх памяшканняў. Але дзеля гэтага неабходна перамясціць у іншы пакой тэлефонную краму, якая цяпер перакрывае праход.

Даведка “ВГ”

Будынак з цяперашнім адрасам Савецкая, 6 быў узведзены ў сярэдзіне ХVІІ стагоддзя як кляштар для манахаў-дамініканцаў. Дарэчы, вуліца тады таксама насіла назву Дамініканская. Пры кляштары дзейнічала Дамініканская школа, якая мела права прысвойваць вучоныя ступені. У 1833 годзе Дамініканскую гімназію зачынілі ў сувязі з удзелам яе навучэнцаў у паўстанні 1830-1831 гадоў. На яе падставе з 1834 года пачала дзейнічаць Гродзенская губернская мужчынская гімназія. Кляштар ліквідавалі ў 1840 годзе.

 

Чытайце таксама:

Яшчэ ў адным гістарычным будынку Гродна сапсавалі фасад

Share
Published by
maryna_harevich