Кнопку можна выкарыстоўваць для ацэнкі сваёй публікацыі, толькі дадаўшы эмоцыю кшталту “Мне сумна”, паведамляе Бi-Бі-Сі. Тады побач з “Падабаецца” з’явіцца надпіс “Спачуваю”.
Кнопка была створана для аднаго з унутраных праектаў “Фэйсбука”. Калі функцыя стане даступнай для ўсіх карыстальнікаў, пакуль невядома.
У кампаніі рэгулярна сустракаюцца праграмісты і супольна працуюць над вырашэннем пэўнай праблемы. Менавіта пасля такіх сустрэч — хакатонаў — на “Фэйсбуку” з’явіліся функцыі “чат” і “прапанаваць сяброў”.