Гісторыі са зменай выгляду гістарычных будынкаў скончыліся безвынікова. Будынак №3 на вуліцы Кірава пакуль застаецца без балкона, а былы Дамініканскі кляштар на вуліцы Савецкай — з новымі дзвярыма.
Пытанне аб магчымым аднаўленні сапсаванага фасада ў былым Дамініканскім кляштары на вуліцы Савецкай яшчэ не знята. Як патлумачыў загадчык упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры РБ Ігар Чарняўскі, колішні кляштар прыстасаваны да сучасных функцый.
Дазваленне на змену знешняга выгляду будынка выдадзена Мінкультам. Аднак навуковы кіраўнік працаў у будынку №6 на вуліцы Савецкай Яўген Басаў адзначыў, што дзверы на фасадзе былі прарубленыя без адмысловага дазволу на пачатак працаў.
Навуковы кіраўнік мяркуе, што застаецца магчымасць надаць будынку яго гістарычны выгляд, калі да вырашэння пытання далучыцца грамадскасць і выкажа сваю нязгоду са зменай выгляду гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Яўген Басаў адзначыў, што аднымі новымі дзвярыма небяспека для колішняга кляштара не абыйдзецца. Сёлета шмат кватэр у гістарычным будынку выкупляюць пад офісы. І амаль кожны ўладальнік жадае мець свой уласны ўваход.
Што тычыцца крадзяжу балкона з запусцелага будынка на вулицы Кiрава, 3, то яго пакуль не знайшли. Па версіі мастацтвазнаўцы Любові Зорынай, старадаўняе аздабленне з балкона скраў хтосьці, хто ведаў, дзе яго прадаць.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, крымiнальная справа прыпынена да моманту знаходжання злачынцаў. Пакуль новых абставінаў злачынства не высветлена. Таксама не знойдзена і бландзінка на джыпе — магчымая злачынца, — якую відавочца бачыў разам з рабочымі падчас нейкіх «працаў» на балконе.
Чытайце таксама:
Нашелся человек, который видел, кто демонтировал старинный балкон в центре Гродно
Историки или инвесторы? Как сделать, чтобы в старых зданиях было меньше новых дверей
Испорченный фасад бывшего монастыря на Советской «оценили» в миллион рублей
В Гродно испортили фасад исторического здания на Советской