Гэта адзін з сямі твораў, зробленых у верасні падчас пленэру скульптараў па камені. Мінскі майстар Уладзімір Піпін, натхнёны прыгажосцю мясцовых дзяўчын, назваў сваю скульптуру «Гарадзенская мелодыя».
Як паведаміла Вольга Барэйка, галоўны спецыяліст упраўлення архітэктруры і горадабудаўніцтва, скульптура «Гарадзенская мелодыя» усталяваная яшчэ не канчаткова, а ў працоўным варыянце. Аб месцах размяшчэння астатніх скульптур, створаных падчас пленэру, вядзеца ўзгадненне.
Сквер непадалёк ад рачулкі Юрыздыкі набыў добраўладкаваны выгляд: усталяваныя дзве альтанкі, чатыры лаўкі, сцяжынкі для шпацыру выкладзеныя пліткай, зямля зраўнаная.