Материал, в котором гродненский художник Владимир Качан предлагает увековечить в бронзе Стефана Батория, Антония Тизенгауза, Давида Городенского и других исторических деятелей, не оставил читателей равнодушными. Гродненцы высказывают свои мнения в комментариях и в обращениях в редакцию.
Майя ЧИРКОВА, жительница Гродно:
— Уважаемые гродненцы! Любите ли вы Гродно? Вас устраивает, что в нашем городе нет ни одного памятника историческому лицу, связанному с его историей? Меня — тревожит…
Я предлагаю собрать средства всем миром и поставить памятник нашему героическому предку. Ведь смогли же одесситы собрать деньги на памятник Дюку де Ришелье, и скульптура стала визитной карточкой Одессы. Неужели мы не сможем? Между прочим, памятник Минину и Пожарскому в Москве тоже поставлен на народные деньги…
Я предлагаю установить памятник Давиду Городенскому, который много раз успешно организовывал оборону нашего города от тевтонских рыцарей и был известным человеком своего времени. По-моему, он вполне достоин благодарности потомков. И место для памятника подходящее — это маленький скверик рядом с Советской площадью, окруженный старыми деревьями. Место просится, чтобы на нем поставили скульптурную композицию. На секунду закройте глаза и представьте… На этом ныне пустом пятачке возвышается величественная фигура защитника нашей земли, а вы стоите рядом, держите за руку сына, дочку, внука, внучку и говорите: смотри, дружок, это бронзовый гимн смелости и любви к своему Отечеству, и в этом гимне есть и моя личная нотка.
Все, кто хочет внести свою лепту в народный проект, прошу писать, советовать, обсуждать.
Патрэбны помнік заснавальнікам Гарадзенскага княства
Святлана Маразевіч, выкладчыца ГрДзУ імя Янкі Купалы:
— З’яўленне вялізных помнікаў гістарычным дзеячам у бронзе — справа як бы і вартая, але наўрад ці рэальная ў сённяшніх фінансавых варунках. Гэта ўсё магчыма абмяркоўваць, але на перспектыву, з надзеяй на паляпшэнне сітуацыі, калі зменьшацца аб’ёмы рэстаўрацыі, на якія ідзе безліч сродкаў.
Ініцыятыву гарадзенкі Майі Чырковай усталяваць помнік Давыду Гарадзенскаму на падмурку народнага энтузіязму і метадам збора сродкаў я падтрымліваю. Але лічу, што гэты герой ужо даволі добра ўвекавечаны праз памятны валун каля Каложы ды назву вуліцы ў цэнтры горада. На мой погляд, пустыр на месцы былога Гарнізоннага касцёла можа заняць помнік заснавальнікам Гарадзенскага княства, першай мясцовай княскай сямейнай пары — Усеваладу і Агаф’і.
Што тычыцца Святога Губерта, то ён пасля «асвячэння крыжам» з цягам часу праз сваё праведнае жыццё стаў лічыцца не толькі апекуном паляўнічых ды рыбаловаў, а таксама ляснікоў ды сабак. Яго чамусьці называюць патронам матэматыкаў, оптыкаў, рамеснікаў, асабліва тых, хто працуе з металам. Яму прыпісваюць уменне ацаляць ад гідрафобіі, водабоязі. У Еўропе да сенешняга часу існуе шэраг цэхавых аб’яднанняў, якія носяць яго імя. У Бельгіі, напрыклад, ёсць горад Святога Губерта. Пра яго магчыма знайсці дастаткова шмат пазнавальнага і павучальнага матэрыялу у інтэрнеце, на жаль, у асноўным у англамоўным.
Дазволю сабе нагадаць і пра сам герб горада — аленя-«крыжаносца» Святога Губерта. Сімвалізм аленя ў міфалогіі розных культур неверагодна багаты. Дастаткова сказаць, што і алень, і лань сімвалізуюць Дрэва Жыцця, міралюбнасць і міратворчасць. Дасведчаныя людзі кажуць, што ў старажытнасці існавала лягенда, паводле якой лічылася, што нашыя тэрыторыі апякуюцца ланню, якая здольна пераскочыць бездань. Цікава, што народная міфалогія падмацавалася прыняццем герба горада, дзе алень пераскоквае перашкоду-агароджу.
Гарадзенцы таксама чакаюць увасаблення абяцанай скульптуры аленя на прывакзальнай плошчы ды помніка Максіму Багдановічу каля цэнтральнага фантана.
Як стварыць і ўсталяваць помнік у Гродне?
Трэба ведаць!
Усе этапы адбываюцца па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Пры парушэнні этапаў узгаднення з уладамі пры ўсталяванні помніка яго дэмантуюць.
Больш падрабязна аб гэтым можна даведацца з пастановы Савета Міністраў РБ ад 19.09.2009 №1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».
Читайте также:
Камень для пацалункаў з’явіцца ў Гродне
Скульпторы не успели вырезать камень для влюбленных
Из самого старого дерева в парке сделают скульптуру?
В городе появится скульптура оленя Святого Губерта
По городу гуляют призраки оленей