Колькасць дрэваў і кустарнікаў на тэрыторыі гродзенскага заапарка павялічылася за суботу больш чым у два разы. Новыя ліпы, дубы, бярозы, клёны, рабіны, яблыні былі пасаджаны падчас суботніка 9 лістапада.
Упрыгожванню тэрыторыі не перашкодзіў нават моцны ранішні дождж.
Як паведаміў дырэктар Алег Жданкін, дагэтуль у заапарку налічвалася 178 дрэваў, да якіх далучылі яшчэ 200 новых раслін.
Нагадаем, у гэты дзень на гарадзенскіх вуліцах з’явілася каля тысячы дрэваў.
Чытайце таксама:
В Румлёво хотят сделать беседки, автостоянку и лестницы: проект благоустройства вынесен на общественные слушания
Посетители подарили гродненскому зоопарку хамелеона
Трем ламам из гродненского зоопарка привезли ухажера