У арт-галерэі «Крыга» працуе амаль аднайменная фотавыстава «Крыгі», але на здымках няма ільдзін. Аўтар Юрый Палуцкі патлумачыў назву сваёй прыхільнасцю да галерэі.
На выставе, прымеркаванай да 60-годдзя аўтара, сабрана ўсё, што ён здымаў за сваё жыццё. «Мае фатаграфіі, як ільдзінкі, маленькія элементы майго жыцця», — распавёў Юрый.
Фатограф-аматар паспрабаваў сябе ў розных накірунках — партрэты, прырода, архітэктура, жанравыя сцэнкі, ню. Некаторыя здымкі цяжка зразумець без подпісаў. Напрыклад, Эйфелева вежа ў незвычайным ракурсе ці брукаванка гродзенскага горада-пабраціма Ліможа.
На вернісажы прадстаўлена некалькі дзясяткаў фотаздымкаў — ад чорна-белых 1980-х гадоў да сучасных.
Фатограф фоташопам прынцыпова не карыстаецца, хаця дублі робіць. Яго крэда — «што бачу, тое здымаю».
Фотавыстава працягнецца да 3 лістапада.
Даведка «ВГ»
Юрый Палуцкі нарадзіўся ў Гродне ў 1953 годзе. З’яўляецца сябрам народнага фотаклуба «Гродна» і Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва». Паводле адукацыі іхтыёлаг. Усё жыццё працаваў па спецыяльнасці, спачатку ў Краснаярскім краі, пасля у Нацыянальнам парку «Браслаўскія азёры». Жыве на хутары каля Браслава. Персанальныя выставы ладзіліся ў Гродне, Мінску, Браславе, Польшчы. Фотаздымкі майстра выкарыстоўваліся ў кнігах, альбомах, календарах і буклетах, прысвечаных Гродна.
Читайте также:
Художники повесили картины на забор в городском парке
Выставка Никаса Сафронова откроется в Новом замке
Картины гродненского художника показали на выставке в Лондоне