Напрацягу трох дзён у Гродне будут праводзіць экскурсіі для ўсiх ахвотных. Фэст экскурсаводаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, пройдзе 19-21 красавіка.
У праграме – вандроўка па занёманскаму фарштату, экскурсii «Гродзенскімі шляхамі Васiля Быкава», «На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні» ды iншыя цiкавыя маршруты.
У гэтым годзе таксама запланавана наведванне храмаў розных канфесій горада.
— У Гродна шмат храмаў, многiя з іх гарадзенцы не наведваюць, таму экскурсіі будуць нагодай прыйсці і паглядзець, – кажа каардынатар фэста Таццяна Касатая. – Экскурсантаў звычайна цікавіць не толькі архітэктурныя і мастацкія каштоўнасці, але і жыцце храма, пра якое лепш распавядуць святары, якія праводзяць там службы.
На экскурсii запрашаюць усiх гарадзенцаў, удзел бясплатны.
Час, месца пачатку | Экскурсавод | |
Экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былому брыгіцкаму манастыру | 19 красавіка, 15.00, | Прадстаўнік касцёла |
Анімаваная экскурсія для дзяцей дзіцячага дома | 19 красавіка, 16.30 | Таццяна Касатая |
Старыя гродзенскія могілкі | 19 красавіка, 19.00, уваход на тэрыторыю праваслаўных могілак з боку вул. Антонава | Ігар Ламека |
Экскурсія па сінагоге | 20 красавіка, 11.00, каля сінагогі на вул. Вялікая Траецкая | Экскурсія ад турфірмы |
На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні. | 20 красавіка, 13.00, каля мемарыяльнага знака Р.Гарнавых (Стары мост) | Ігар Ламека |
З гісторы гродзенскай чыгункі | 20 красавіка, 15.00, каля водацяжных вежаў Кася і Бася (вул. Свярдлова) | Экскурсія ад турфірмы |
Шэдэўр беларускай архітэктуры – Каложская царква | 20 красавіка, 16.00, каля царквы Св. Барыса і Глеба, Каложскі парк | Прадстаўнік царквы |
Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст. | 20 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра | Сяргей Раманаў |
Экскурсія па Свята-Уладзімірскай царкве | 21 красавіка, 12.00, вул. Перамогі, 5 | Прадстаўнік царквы |
Вандроўка па занёманскаму фарштату | 21 красавіка, 13.15, каля ўваходу ў Францішканскі касцёл на вул. Агародная | Таццяна Касатая |
Гродзенскімі шляхамі В.Быкава | 21 красавіка, 14.30, каля помніка В.Д. Сакалоўскаму (вул. Савецкая, 6) | Ігар Ламека |
З гісторыі грэка-каталіцкай царквы ў Гродна | 21 красавіка, 16.00, вул. Гараднічанская, 32 | Прадстаўнік касцёла |
Кінатэатральная Гародня | 21 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра | Экскурсія ад турфірмы |
Чытайце таксама:
На фестивале уличного искусства гродненцы увидят неоновое шоу и театр огня (программа)
Iнтэрактыўную мапу гiстарычных помнiкаў зробiць гарадзенская моладзь