Амаль дзве тысячы заўзятараў хакея сталі сведкамі першай перамогі «Нёмана» на роднай арэне. Каманда Дзмітрыя Краўчанкі ўпэўнена пачала гульню, забіўшы сапернікам чатыры галы ў першым перыядзе. У астатні час матчу свята прыгожых галоў працягвалася. Усе, на што былі здольнымі госці — на гол прэстыжу. Хет-трык на свой рахунак запісаў Аляксей Круцікаў, дзве шайбы закінуў Андрэй Глебаў. Гульня азмрочылася траўмай брамніка Сяргея Шабанава, у якого на скамейцы запасных трапіла шайба.
Дзмітрый Краўчанка:
— Гэтая гульня — апраўданне паразе ў Ліепаі. Галоўнае, каб каманда працягвала забіваць на працягу ўсёй сустрэчы. Крыўдна, што сезон толькі пачынаецца, а ў нас шмат траўмаў.
Хакеісты перамаглі з буйным лікам
У першай хатняй сустречы «Нёман» забіў Магілеву ажно 10 шайбаў.