Самым разбэшчаным быў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Столькі не пляткарылі пра ніводнага дзяржаўнага дзеяча таго часу. Кароль любіў усё французскае: ідэі Русо і Вальтэра, жаночую эмансіпацыю і адукацыю. Нормы маралі і рэлігіі адышлі на другі план, расказвала кандыдат гістарычных навук, знаўца гісторыі беларускай сям’і і шлюба Наталля Сліж.
– У Гродна адбываліся шыкоўныя балі, на якія з’язджаўся ўвесь бамонд. Горад стаў некаранаванай сталіцай, тут можна было добра адпачыць і мець файныя прыгоды. Брат Станіслава Казімір, да прыкладу, вазіў з сабой мясцовую актрыску ў касцюме Евы, – распавядае Наталля Сліж.
Ян Ахоцкі пакінуў нататкі пра тое, як ён трапіў на такі баль і як выглядалі там жанчыны. Ён пісаў: «Франя была апранута не толькі па модзе, але занадта. Ногі былі басыя, пакрытыя пярсцёнкамі з каштоўнымі камянямі. На ёй не было сарочкі, толькі сукенка з лёгкай матэрыі з доўгім шлейфам, паднятым гiрляндай з правага боку да калена. Грудзі былі поўнасцю аголены і нават нічым не прыкрыты. Калі я здзівіўся такому касцюму, яна ўстала, павярнулася і дала магчымасць яшчэ лепей разгледзець. Яна выглядала вельмі добра ў гэтым касцюме. Рэдка прырода адорвала жанчын так, як яе. Стаўшы яшчэ прыгажэй, яна згубіла прывабнасць нявіннасці і сарамлівасці».
Кароль Уладзіслаў IV Ваза таксама вельмі любіў гарадзенак. Яму падабаліся гладкія дочкі нейкай Саламонавай. Спачатку ён кахаўся са старэйшай. Калі тая выходзіла замуж за нейкага ліцвіна, атрымала ў пасаг маёнтак ад караля. Пасля ён меў стасункі з другой дачкой. Яна таксама атрымала каралеўскі пасаг. Быць каханкай манарха было тады даволі прыбытковай справай.
Самым рамантычным з усіх каралёў быў Жыгімонт Аўгуст. Ён кахаў Барбару Радзівіл так моцна, што, нягледзячы на ўсе сацыяльныя забароны, таемна ажаніўся з ёй. Калі жанчына памірала ад смяротнай хваробы, яе цела мела такі смрод, што ў пакоі немагчыма было знаходзіцца. Толькі кароль не адыходзіў ад ложка.
Не адставалі ад каралей і гетманы. Да прыкладу, Канстанцін Астрожскі быў настолькі адданы працы, што ажаніўся толькі ў 50 год. Узрост не перашкодзіў гетману стаць бацькам ў 65 год!
– Зараз пад словам «каханне» мы разумеем пачуццё. Але ў XVII стагоддзі каханне называлася міласцю, – падкрэслівае Наталля Сліж.