«Слонiм i ваколiцы»: у свет выйшла новая кніга, прысвячаная прыгажосці Слонімскай зямлі

Убачыла свет кніга «Слонiм i ваколiцы». Яе выданне прымеркавана да Дня пісьменства і друку, які ў пачатку верасня пройдзе ў гэтым горадзе.

У стварэнні маляўнічай поўнакаляровай кнігі акрамя выдавецтва РІА «Вячэрні Брэст» актыўны ўдзел прымалі спецыялісты ідэалагічнага аддзела райвыканкама, журналісты «Слонiмскага веснiка», прадстаўнікі працоўных калектываў.

У кнізе ярка і ёміста адлюстраваны гісторыя слонімскага краю і яго сённяшні дзень. На 96 старонках выдання прадстаўлены больш за 200 фатаграфій раённага цэнтра і аграгарадкоў Слонімшчыны.

Кнігу замовілі для сябе шматлікія прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Набыць яе можна кнігарні «Санет» у Слоніме, кіёсках Саюздруку, у аддзяленнях сувязі.