Понедельник, 19 августа
  • Погода в Гродно
  • 26
  • EUR2,2714
  • USD2,047
  • RUB (100)3,1033
TOP

Тэлевядучы і «дылетант» Юрый Жыгамонт папрацуе настаўнікам у пачатковай школе

Урок беларускай літаратуры для ста гродзенскіх школьнікаў правядуць тэлевядучы Юрый Жыгамонт і паэтэса Раіса Баравікова. Заняткі «Чытаем па-беларуску з velcom» зладзяць у Новым замку ў сераду, 16 лістапада.

Незвычайны урок прымяркуюць да 125 год з дня нараджэння паэта Максіма Багдановіча. Вучні 2–3 класаў не толькі пазнаёмяцца з сучаснымі беларускай мовай і літаратурай, але і атрымаюць практычныя лінгвістычныя навыкі ў захапляльнай форме. Акрамя Юрыя Жыгамонта і Раісы Баравіковай удзел возьмуць гродзенскія дзеячы культуры. Яны прагартаюць старонкі біяграфіі класіка беларускай літаратуры і прачытаюць яго вершы. Падобныя ўрокі пройдуць у 25 школах і гімназіях Гродна, Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Смаргоні і Навагрудка цягам лістапада і снежня. Ролю настаўнікаў на іх выканаюць беларускія пісьменнікі, паэты, тэлевядучыя, акцёры, спартоўцы: Уладзімір Ліпскі, Алена Масла, Наталля Бучынская.

Дарэчы, сацыяльна-адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom» — сацыяльная ініцыятыва па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Арганізавала праект кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі. Чакаецца, што да канца 2016/2017 навучальнага года ў рэспубліканскім праекце прымуць удзел каля 150 школ і больш за 20 000 вучняў па ўсёй Беларусі.

Даведка «ВГ»

Акцёра і тэлевядучага Юрыя Жыгамонта пазнаюць дзякуючы яго аўтарскай праграме «Падарожжы дылетанта», дзе ён вандруе па беларускіх мястэчках і расказвае пра іх адметнасці.

Найбольш вядомымі працамі беларускай пісьменніцы і паэтэсы Раісы Баравіковай з’яўляюцца зборнік вершаў для дзяцей «Казкі астранаўта» і паэма «Барбара Радзівіл», па якой была пастаўлена п’еса.

Самое читаемое

Разное