Воскресенье, 19 мая
  • Погода в Гродно
  • 17
  • EUR2,3316
  • USD2,0854
  • RUB (100)3,2282
TOP

Гарадзенцаў запрашаюць разам адсвяткаваць Нобелеўскую прэмію Святланы Алексіевіч

Перажыць супольна атрыманне беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч літаратурнай прэміі Нобеля прапануюць у Гродне. Публічную анлайн-трансляцыю са Стакгольма зладзяць у этнакраме «Цудоўня» на В. Траецкай, 16.

Гарадзенцаў запрашаюць на некалькі літаратурных вечароў. Паглядзець на вялікім экране і паслухаць трансляцыю прамовы нобелеўскай лаўрэаткі са Шведскай акадэміі ў Стакгольме можна ў панядзелак, 7 снежня. Яна пачнецца а 19:30 па беларускім часе. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў пачнецца ў чацвер, 10 снежня а 18:30 (час беларускі). Прыняць удзел у літаратурнай сустрэчы з чытаннем ўрыўкаў з твораў

Святланы Алексіевіч на любой мове ахвотных запрашаюць у суботу, 12 снежня, а 19:00. Кожны можа абраць любімы ўрывак і падзяліцца ім. На імпрэзу арганізатары заахвочваюць прынесці свечкі.

Пісьменніцу можна будзе таксама павіншаваць уласнаруч. «Паштовая скрыня» для паштовак і лістоў з віншаваннем нобелеўскай лаўрэаткі будзе стаяць у этнакраме да Калядаў. Пасля усю карэспандэнцыю перададуць адрэсату, паведаміў прадстаўнік этнакрамы «Цудоўня» Андрэй Нортан.

Супольнае святкаванне важных падзей «Нобелеўскага тыдня» Святланы Алексіевіч ладзяцца ў многіх гарадах па ўсё Беларусі. Далучыцца да прагляду можна і прыватна. Анлайн-трансляцыя будзе ажыццяўляццца праз канал Youtube ва ўсім свеце.

Таксама беларусы пачалі святкаванне «беларускага нобеля» ў сацсетках. Яны посцяць запісы і фотаздымкі, прымеркаваныя да гэтай падзеі, з пазнакамі #nobelrazam і #нобельразам.

Святлана Алексіевіч — першы беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі за гісторыю існавання краіны. Пра яе перамогу стала вядома 8 кастрычніка.