«Дзяцінства па-беларуску: кім мы будзем, калі вырасцем?» — гродзенцаў запрашаюць на ток-шоў

Паразмаўляць на тэму, як зрабіц сямью беларускамоўнай, запрашаюць на афлайнавае ток-шоў «Дзяцінства па-беларуску: кім мы будзем, калі вырасцем?» у антыкафэ «Жывы час» на вуліцы Карла Маркса у чацвер, 7 мая. Пачатак у 18:30.

Паразмаўляць на тэму, як зрабіць сям’ю беларускамоўнай, запрашаюць на афлайнавае ток-шоў «Дзяцінства па-беларуску: кім мы будзем, калі вырасцем?» у антыкафэ «Жывы час» на вуліцы Карла Маркса ў чацвер, 7 мая. Пачатак у 18:30.

— За апошнія пяць гадоў колькасць беларусаў, якія валодаюць роднай мовай, скарацілася на 14 %. Адна з прычын — дэмаграфічная: нас становіцца меней. Прычым толькі ў 7 сем’ях са 100 дзеці з маленства чуюць беларускую мову. Гарадзенцы, госці мерапрыемства, раскажуць пра ўласны досвед выхавання і адукацыі па-беларуску і ў беларускай традыцыі, — адзначыла каардынатарка па Гродзенскай вобласці Грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Хрысціна Марчук.

Пакуль дарослыя будуць размаўляць, дзеці пазабавяцца ў так званай kid’s zone з размалёўкамі, кніжкамі ды цацкамі.

У сустрэчы возьмуць удзел:

— грамадскі дзеяч і шматдзетная маці Таццяна Яворская з дзецьмі Альгердам (12 гадоў) і Рагнедай (11 гадоў);

— мантэсоры-педагог Наталля Вашкевіч з сынам Максімам (7 гадоў);

— адна з стваральніц праекта «Забаўлянкі для Янкі» Святлана Чакушка.