Четверг, 18 июля
  • Погода в Гродно
  • 17
  • EUR2,2787
  • USD2,0341
  • RUB (100)3,2311
TOP

Ослік пакатае дзетак каля Каложы

Такім чынам праваслаўныя адсвяткуюць Вербную нядзелю, 5 красавіка, у Каложскай царкве. Ужо другі год запар ослік прыме ўдзел у Крэсным ходзе, а пасля катае дзетак.

Ранішняя літургія распачнецца а 8 гадзіне. Напрыканцы яе, прыкладна ў 9.30, ад новага храма да старажытнай царквы пройдзе Крэсны ход з вербамі. Разам з вернікамі гэты шлях пройдзе і ослік. Ён будзе сімвалізаваць момант, калі Ісус Хрыстос уязджаў у Ерусалім на маладым осліку, расказаў святар Каложскай царквы Георгій Рой.

Тады габрэі радасна сустракалі Месію, сцелячы яму пад ногі сваё адзенне і галіны пальмаў. Сёння на ўспамін гэтай падзеі ў краінах, дзе не растуць пальмы, іх замяняюць іншымі дрэвамі, якія зелянеюць увесну першымі. У Беларусі гэта вербы.

Пасля Крэснага хода дзеткі змогуць пакатацца на осліку. Дарэчы, жывёлка прыедзе ў Каложу з Каробчыцаў.

Вербы ў нядзелю будуць асвячаць таксама ва ўсіх іншых праваслаўных храмах. Пасля Вербнай нядзелі пачынаецца Вялікі тыдзень — час асаблівай малітоўнай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста.

 

Самое читаемое

Разное