Среда, 24 июля
  • Погода в Гродно
  • 14
  • EUR2,2673
  • USD2,0244
  • RUB (100)3,2098
TOP

«Я не баюся адзіноты»

 

Наталля Цвірко

***

Скажы,  жыццё, дзе адшукаць мне
Крыніцу з чыстаю вадой?
Каб шчасця смак змагла спазнаць я
І каб сагрэлася душой.

Мо там, дзе сцежак ціш мурожных?
Ці там, дзе дрэмле сенажаць?
Мо там, дзе крокаў асцярожных
Маіх стаміліся чакаць?

Я не баюся адзіноты,
Я не баюся быць адна.
Тады чаму мая самота,
Нібыта возера без дна?

Скажы, жыццё, калі знайду я
Крыніцу з чыстаю вадой?
І шчасця смак калі адчую
Сваёй збалелаю душой?

 

Петр Семинский

Ожидание

Беспросветную тень одиночества
Разрывает фантазии свет,
И кроссвордом вселенского зодчества
В мир глядят ореолы планет.
Им очерчены тропы заранее
Волей строгих космических сил.
Не бывает страшней наказания
Чем отбыть жизнь в плену у сивилл.
Проклиная грехи мироздания,
Прожигают планеты эфир
И в тумане им снится свидание
С эгоистом, штурмующим мир.

 

Мост 

Я шёл сквозь будней камарилью
Всегда сияющий лицом,
Гнал прочь кнутом рифмообильным
Рой бед, навязанных творцом.
Подъем на пик мечты нетленной
Прервал, незримый за ходьбой,
Мост между будущим Вселенной
И нашей нынешней судьбой.
Вертел на призрачной развилке
Мой дьявол кончиком хвоста,
А ветер прочь сносил опилки
Кнутом разбитого моста…
Страница призрачного рока
Тонула в омуте грехов…
Стучать вне дьявольского срока
Сердцебиению стихов.

 

Мар’ян Дукса 

* * *

Алтар ці подыум… І збродлівы наш лёс
Кірунак выбірае запаветны.
Кагосьці вельмі цягне да нябёс,
а хтосьці аж бяжыць да апраметнай.
Алтар і подыум — не могуць без ахвяр,
іх столькі, што ўвабраць не могуць сцены.
Да зораў душы ўскідвае алтар,
а подыум — іх складвае ля сцэны.
Алтар і подыум. У цеснай згодзе жыць
ім не ўдаецца. Іхні гонар шкодзіць.
Алтар жадае вечнасці служыць.
А подыум сягоння верхаводзіць.

 

* * *

Агніста ззяе ісціна нязменна,
не траціць непаўторнасці сваёй.
Але чарговы творца задуменны
не хоча пахіліцца перад ёй.
Яе абвергнуць ёсць як быццам шанец…
Не здольны словы прамаўляць цішэй.
А раптам бойкі стылістычны танец
за нежывую ісціну вышэй?
Хоць, можа, і чураецца бязвер’я,
хоць па душы – нябесны херувім.
Ён, як паўлін, высока ставіць пер’е,
хаваючы нязначны дух пад ім.

Самое читаемое

Разное