Пятница, 13 декабря
  • Погода в Гродно
  • 2
  • EUR2,3436
  • USD2,1143
  • RUB (100)3,3269
TOP

У Гродне павіншуюць Шэкспіра з днём нараджэння

Падводныя марыянеткі ды лялькі Бунраку ўпершыню прыедуць у Гродна, каб адсвяткаваць дзень нараджэння Шэкспіра. У гэты раз “Шэкспірыяда” праходзіць у гарадзенскім тэатры лялек з 22 па 25 красавіка.

Як расказала галоўны адміністратар тэатра лялек Алена Жыдзік, у тэатры брытанскага класіка ўшаноўваюць ужо не першы год. Сёлета завітае польскі тэатр аднаго акцёра Walny teatr са спектаклем “Гамлет”. Яго асаблівасць — падводныя марыянеткі і лялькі Бунраку — традыцыйная форма японскага лялечнага тэатру. Яе прадставяць ў Беларусі ўпершыню. “Гамлет” завершыць шэкспіраўскія дні 25 красавіка.

Дагэтуль жа гледачы яшчэ могуць паслухаць санеты Шэкспіра пад акампанемент Гродзенскай капэлы — 23 красавіка. Убачыць камедыю “Сон у летнюю ноч” у пастаноўцы галоўнага рэжысера тэатра лялек Алега Жугжды можна будзе ажно двойчы 24 красавіка. Таксама ў фае тэатра працуе выстава твораў Шэкспіра, якую тэатр зладзіў сумесна з універсітэтам імя Янкі Купалы.

 

Чытайце таксама:

Гигантская пластинка «сыграла» на Советской старые хиты

Байк-фест «Хавайся ў бульбу» пройдет под присмотром ГАИ 

Самое читаемое

Разное