Четверг, 23 мая
  • Погода в Гродно
  • 23
  • EUR2,316
  • USD2,0757
  • RUB (100)3,2234
TOP

Гран-пры «Каложскага благавесту» атрымаў хор студэнтаў з Расіі

Лепшым выканаўцам фестывалю «Каложскі благавест» быў абвешчаны хор студэнтаў Казанскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Назіба Жыганава.

Як паведаміў прэс-сакратар Гродзенскай епархіі Георгій Рой, журы вызначала лепшых выканаўцаў асобна сярод хароў і ансамбляў раённых і абласных цэнтраў, сярод дзіцячых калектываў, святарскіх і свецкіх аматарскіх хароў.

Цікава, што ў шэрагу намінацый — дзіцячыя калектывы, царкоўныя ансамблі епархіі і раённых цэнтраў, а таксама Гродна і іншых абласных гарадоў — журы вырашыла не прысуджаць першыя месцы.

У катэгорыі «Царкоўныя хоры Гродна і іншых абласных гарадоў» перамог хор «Аватамк» з Еравану. А яго кіраўнік Рафі Мікаеліяну стаў лепшым дырыжорам.

Першым сярод царкоўных хароў епархіі і раённых цэнтраў журы вызначыла ўкраінскі калектыў з Кузняцоўска Ровенскай вобласці.

Румынскі мужчынскі хор «Святы Лявонцій» з горада Рэдэуць заваяваў званне лепшага са святарскіх хароў і калектываў духоўных школ.

Гомельскі народны моладзевы хор «Адраджэнне» атрымаў першае месца ў катэгорыі «свецкія аматарскія калектывы».

Нагадаем, што ў мінулым годзе гран-пры фестывалю атрымаў таксама студэнцкі хор — Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі.

 

Чытайце таксама:

Украінскі хор не змог выехаць з Кіева на «Каложскі благавест»