Каму далі прэмію Дубко

У гэтым годзе прэміі імя Аляксандра Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» атрымалі 14 здольных і дзейсных жыхароў Гарадзеншчыны.

У гэтым годзе прэміі імя Аляксандра Дубко «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» атрымалі 14 здольных і дзейсных жыхароў Гарадзеншчыны.

Сярод лепшых працаўнікоў у сваіх накірунках адзначылі народнага майста, бібліятэкара, музейнага работніка, музыканта, журналіста, мастацкага кіраўніка, артыста, настаўніка школы мастацтваў ды іншых работнікаў культуры. Прыемна, што сярод узнагароджанных два нашыя калегі — журналісты газет «Гродзенская праўда» ды «Перспектыва».

Прэміі лаурэаты атрымалі ад губернатара вобласці Уладзіміра Краўцова ў аблдрамтэатры ў панядзелак, 13 студзеня.

Лепшымі дзеячамі культуры і мастацтва па выніках 2013 года сталі:

  • клубны работнік года — Тамара Кісель, мастацкі кіраўнік Зельвенскага раённага дома культуры;
  • бібліятэкар года — Лілія Рагінская, загадчыца Гальшанскай сельскай бібліятэкі;
  • музейны работнік года — Кацярына Басінская, дырэктар Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-краязнаўчага музея;
  • народны майстар года — Яўген Маркевіч, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта;
  • пісьменнік года — Тамара Мазур, рэдактар аддзела рэгіянальнай газеты «Перспектыва»;
  • выкладчык года — Ларыса Рута, выкладчык Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа;
  • артыст года — Аксана Плікус, артыст драмы, вядучы майстар сцэны Гродзенскага аблдрамтэатра;
  • рэжысер года — Генадзь Мушперт, галоўны рэжысер Гродзенскага аблдрамтэатра;
  • журналіст года — Ганна Антонава, рэдактар аддзела культуры і навукі газеты «Гродзенская праўда»;
  • мастак года — Уладзімір Панцялееў, скульптар Беларускага саюза мастакаў;
  • музыкант года — Станіслаў Лукашэвіч, гукарэжысер тэлерадыёвяшчальнага каналу «Гродна Плюс»;
  • настаўнік школы мастацтваў года — Пётр Мазюк, настаўнік па класу духавых інструментаў Парэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў;
  • мастацкі кіраўнік народнага (заслужанага) аматарскага калектыву года — Наталля Лукіна, рэжысер народнага драматычнага тэатра Астрынскага гарпасялковага Дома культуры і тэатральнай творчасці;
  • мастацкі кіраўнік узорнага (заслужанага) аматарскага калектыву года — Зоя Пятроўская, рэжысёр узорнага тэатра эстрадна-спартыўнага танца «Каскад» Слонімскага цэнтра культуры і адпачынку.

Даведка «ВГ»

Прэмія Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва» прысуджаецца з 1999 года. У 2001 годзе яна пачала насіць імя былога губернатара Гродзеншчыны Аляксандра Дубко. За перыяд с 1999 па 2013 гады больш за 400 дзеячоў культуры намінаваліся на атрыманне гэтай прэміі. Лаурэатамі станавіліся 165 чалавек.