Понедельник, 24 февраля
  • Погода в Гродно
  • 2
  • EUR2,3885
  • USD2,212
  • RUB (100)3,4401
TOP

Старажытныя скульптуры ажылі ў Гродне на адзін дзень

Скульптуры розных часоў ажылі апоўдні ў Новым замку і пачалі рухацца. Гарадзенцы ўпершыню ўбачылі, як танцуюць Афрадзіта разам з Венерай, «Мысляр Радэна», Давід і «Скаваны раб» Мікеланджала.

Балет Яўгена Якуша ператварыўся ў пяць каменных выяваў, якія на першы погляд цяжка было адрозніць ад сапраўдных скульптур. Цягам шасці хвілін група прадставіла танцавальнае шоў, у якім спалучыліся мадэрн з класікай. Дынамічную частку ўвасобіла мужчынская палова, дзяўчыны танцавалі на месцах мінімальна. Паводле ўдзельніцы балета Вольгі Коршак (вобраз Афрадзіты), дзяўчыны танцавалі больш пластычна, бо іх багіня з’яўляецца ўвасабленнем прыгажосці, кахання, грацыі. «Мы вырашылі зрабіць акцэнт на мужчынскай сіле і жаночай прыгажосці», — патлумачыла Вольга.

Пасля танца скульптуры занялі свае месцы, і кожны наведвальнік мог сфатаграфавацца з імі і нават паразмаўляць.

Танцоўшчыкі з шасці раніцы ўваходзілі ў вобраз, целы пакрывалі акрылам, валасы — сумессю мукі, крухмалу і іншых дадаткаў. Вопратка мужчын складалася фактычна толькі з павязак на сцёгнах.

Кіраўнік балета Яўген Якуш распавёў, што ідэяй прадстаўлення было паказаць людзям, што працаваць над сабой можна і трэба. Адлюстраваць ідэю вырашылі праз скульптуры як сімваль прыгожага цела і духа. Праект прысвяцілі сучаснай спявачцы Беёнсе, якая сёлета для моладзі сімвалізуе прыгажосць і здароўе, пры гэтым з’яўляецца знакамітай, багатай, займаецца дабрачыннасцю.

Балет Яўгена Якуша існуе некалькі месяцаў. Ён складаецца з шасці чалавек — хлопцаў і дзяўчын пароўну. Нядаўна танцоры зладзілі акцыю супраць канфліктаў на дарозе.

Самое читаемое

Разное