Понедельник, 21 октября
  • Погода в Гродно
  • 18
  • EUR2,268
  • USD2,0388
  • RUB (100)3,1884
TOP

Лялечныя знакамітасці ды нечысць пасяліліся ў «Крызе»

Выстава лялек і біжутэрыі расійскай майстрыхі Галіны Жэмчужнікавай (Galiz) прайшла ў арт-галерэі «Крыга» ў апошні дзень лета.

Экспазіцыя складалася з унікальных лялек і ўпрыгожванняў ручной працы, зробленных з натуральных каменняў, пластыка і прыродных матэрыялаў.

Стэнд з упрыгожваннямі размясціўся ва ўнутраным дворыку, лялькі ж занялі дзве залы галерэі. Значнае месца сярод твораў займала калекцыя Бабаў-Ёжак. Серыйную вытворчасць прадстаўлялі таксама жанчыны Усходу, лешыя і іншая нечысць.

На выставе можна было пабачыць і прадстаўнікоў розных прафесій і заняткаў — праграміста, настаўніцу, мастака, рыбака, балерыну. Пазнавальнымі ў вобразе лялек былі знакамітасці — Чарлі Чаплін, Луі Армстронг, Леў Талстой. І проста паасобныя экзэмпляры краналі арыгінальнасцю выканання: цяжарная жанчына з надпісам “Жаночае шчасце”, басаногі Янэк, стомлены вандроўнік, смешны цемнаскуры анёлак.

Даведка «ВГ»

Галіна Жэмчужннікава — пакуль малавядомая гродзенцам майстрыха з Расіі. Яна жыла недалёка ад Санкт-Пецярбурга, але месяц назад пераехала у наш горад. Лялькамі пачала займацца больш за два гады таму. Першую ляльку — Снягурку — ёй проста захацелася зрабіць пад Новы год. Так адна за адной пачалі з’яўляцца лялькі, да якіх аўтарка ставіцца амаль як да жывых.

Самое читаемое

Разное