Гарадзенцаў запрашаюць прайсцi шляхамi Васiля Быкава
Напрацягу трох дзён у Гродне будут праводзіць экскурсіі для ўсiх ахвотных. Фэст экскурсаводаў, прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін, пройдзе 19-21 красавіка.
У праграме – вандроўка па занёманскаму фарштату, экскурсii «Гродзенскімі шляхамі Васiля Быкава», «На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні» ды iншыя цiкавыя маршруты.
У гэтым годзе таксама запланавана наведванне храмаў розных канфесій горада.
— У Гродна шмат храмаў, многiя з іх гарадзенцы не наведваюць, таму экскурсіі будуць нагодай прыйсці і паглядзець, – кажа каардынатар фэста Таццяна Касатая. – Экскурсантаў звычайна цікавіць не толькі архітэктурныя і мастацкія каштоўнасці, але і жыцце храма, пра якое лепш распавядуць святары, якія праводзяць там службы.
На экскурсii запрашаюць усiх гарадзенцаў, удзел бясплатны.
Час, месца пачатку |
Экскурсавод |
|
Экскурсія па касцёлу Звествання Маці Божай і былому брыгіцкаму манастыру |
19 красавіка, 15.00, |
Прадстаўнік касцёла |
Анімаваная экскурсія для дзяцей дзіцячага дома |
19 красавіка, 16.30 |
Таццяна Касатая |
Старыя гродзенскія могілкі |
19 красавіка, 19.00, уваход на тэрыторыю праваслаўных могілак з боку вул. Антонава |
Ігар Ламека |
Экскурсія па сінагоге |
20 красавіка, 11.00, каля сінагогі на вул. Вялікая Траецкая |
Экскурсія ад турфірмы |
На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні. |
20 красавіка, 13.00, каля мемарыяльнага знака Р.Гарнавых (Стары мост) |
Ігар Ламека |
З гісторы гродзенскай чыгункі |
20 красавіка, 15.00, каля водацяжных вежаў Кася і Бася (вул. Свярдлова) |
Экскурсія ад турфірмы |
Шэдэўр беларускай архітэктуры – Каложская царква |
20 красавіка, 16.00, каля царквы Св. Барыса і Глеба, Каложскі парк |
Прадстаўнік царквы |
Гародня маргінальная ў пачатку ХХ ст. |
20 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра |
Сяргей Раманаў |
Экскурсія па Свята-Уладзімірскай царкве |
21 красавіка, 12.00, вул. Перамогі, 5 |
Прадстаўнік царквы |
Вандроўка па занёманскаму фарштату |
21 красавіка, 13.15, каля ўваходу ў Францішканскі касцёл на вул. Агародная |
Таццяна Касатая |
Гродзенскімі шляхамі В.Быкава |
21 красавіка, 14.30, каля помніка В.Д. Сакалоўскаму (вул. Савецкая, 6) |
Ігар Ламека |
З гісторыі грэка-каталіцкай царквы ў Гродна |
21 красавіка, 16.00, вул. Гараднічанская, 32 |
Прадстаўнік касцёла |
Кінатэатральная Гародня |
21 красавіка, 18.00, каля Драмтэатра |
Экскурсія ад турфірмы |
Чытайце таксама:
На фестивале уличного искусства гродненцы увидят неоновое шоу и театр огня (программа)
Iнтэрактыўную мапу гiстарычных помнiкаў зробiць гарадзенская моладзь