Гарадзенцы напiшуць пад дыктоўку «Лiсты з-пад шыбенiцы» Калiноўскага

— У гэтым годзе беларускую дыктоўку прачытае Алесь Белакоз, стваральнік музея ў Гудзевічах, — чалавек, які ўсім сваім жыццём паказвае адданасць беларускай справе, — кажуць арганізатары.

Тэкстам дыктоўкі абраны «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага.

— Акцыя ў падтрымку мовы патрэбна, каб людзі бачылі адзін аднаго і адчувалі, што яны разам. Пакуль на мове размаўляюць — яна жыве!  — лічыць Алесь Белакоз.

VI агульнанацыянальная дыктоўка адбудзецца 23 сакавіка а 12.00 па вуліцы Будзёнага, 48а, каб. 100 (зала ва ўнутраным дворыку).

 

Чытайце таксама:

Гарадзенцаў навучаць пісаць па-беларуску

Роднай мове пачалі вучыць з маленства

Два беларускіх класа ў Гродне