Вуліца чырвоных ліхтароў

Вечаровыя вандроўкі па горадзе будуць праходзіць кожны аўторак і чацвер напрацягу ўсяго лета.

Можна будзе здзейсніць вандроўку па Гарадніцы, наведаць старыя могілкі. Уначы экскурсаводы распавядуць пра асаблівасці пахавальных абрадаў. Экскурсія «Гарадзенскі трохкутнік», падрыхтаваная асацыяцыяй гарадзенскiх экскурсаводаў, будзе праводзіцца на аснове ўспамінаў Васіля Быкава, Анатоля Карпюка і Барыса Клейна. Праграма прадугледжана на 7 маршрутаў. Адзін з іх мае назву «Вуліца Чырвоных Ліхтароў». Падчас экскурсіі турысты даведаюцца, як працавалі «начныя матылькі» у Гародні.