Вiншаванне з велiкоднымi святамi гродзенскага бiскупа Аляксандра Кашкевiча

УМІЛАВАНЫЯ Ў ХРЫСЦЕ БРАТЫ І СЁСТРЫ!Сёлетнія Велікодныя святы значна працягнуцца, таму што мы будзем перажываць не адзін, але два ранкі. Спачатку той, які нам нагадвае пра Змёртвыхпаўстанне Божага Сына дваццаць стагоддзяў таму. А потым будзем святкаваць другі ранак, таксама з выразным велікодным значэннем, калі вуснамі Бэнэдыкта XVI Касцёл абвесціць Яна Паўла II блаславёным.

Давайце ўспомнім апошні — перад адыходам да Дому Айца — заклік Слугі Божага Яна Паўла II у Велікодным пасланні 2005 г. Няхай яно з асаблівай моцай даходзіць да нашых сэрцаў.
«Застанься з намі, Пане!» — гэтымі словамі вучні з Эмаўс запрашалі таямнічага Вандроўніка, каб Ён застаўся з імі, пазнаючы Яго падчас ламання хлеба.
Сёння, у свята Змёртвыхпаўстання Пана, мы таксама паўтараем з усімі хрысціянамі: «Застанься з намі, Пане! Мы патрабуем Цябе, змёртвыхпаўсталы Пане, таксама і мы, людзі трэцяга тысячагоддзя! Застанься з намі цяпер і на ўсе часы. Зрабі так, каб матэрыяльны прагрэс чалавецтва ніколі не адсунуў у цень духоўныя каштоўнасці, якія з’яўляюцца душой іх цывілізацыі. Мы просім Цябе: падтрымлівай нас у дарозе. Мы верым у Цябе, на Цябе ўскладаем надзею, бо Ты адзіны маеш слова вечнага жыцця (пар. Ян 6, 68). Застанься з намі, Пане! Аллелюя!» (Ян Павел II, пасланне Urbi et Orbi, Вялікдзень, 2005).
Няхай гэтая падвойная радасць знойдзе ў нас зычлівы прыём дзякуючы велікапоснаму духоўнаму аднаўленню — моцай гэтага сведчання, якое паходзіць з жыцця Слугі Божага Яна Паўла II. Няхай таксама ўсё больш набліжае нас да таямніцы Змёртвыхпаўстання з яе велікодным багаццем.
Ад усяго сэрца я жадаю трывалай велікоднай радасці, якая ахоплівае ўсе зямныя і духоўныя справы. Аллелюя!