Прывід шукае дзяўчыну

З якога б боку вы ні набліжаліся да Вялікай Бераставіцы — адусюль відаць сцены вялікага старога касцела, які знаходзіцца ў самым цэнтры паселка. Пабудаваны ен быў яшчэ ў XVII стагоддзі вялікім гетманам літоўскім Янам Карлем Хадкевічам. Менавіта з гэтым касцелам звязана вялікая колькасць розных легендаў і паданняў.

Адныя кажуць, што стаіць касцел да нашых дзен нездарма — вялікая моц была закладзена ў яго пры будаўніцтве. Ад месца на беразе Бераставічанкі, якое мае назву Падолы, была адсыпана аграмістая эстакада, па якой валы цягнулі вазы з будаўнічымі матэрыяламі аж да самага верху будуемага храму, а ў вапнавы раствор для замацавання цаглянай кладкі білі курыныя яйкі – надзейны спосаб, вядомы яшчэ са старажытнасці.
Другія кажуць, што быццам бы ад касцела ў трох напрамках пракапаны былі доўгія падземныя хады, адзін з якіх ішоў нават пад возерам да графскага палаца, які ў 1944 годзе быў спалены немцамі, і на месцы якога сення знаходзіцца раенная бальніца. Аднак гавораць, што ход гэты быў затоплены пры чыстцы і паглыбенні возера — экскаватар праламаў яго скляпенне.
Існуе і яшчэ адна вельмі цікавая легенда аб Бераставіцкім касцеле, звязаная з уладальнікамі Вялікай Бераставіцы — Хадкевічамі. Есць сярод прадстаўнікоў гэтага рода вельмі славутая постаць — Ян Карль Хадкевіч. Быў ен вельмі вядомым военачальнікам, гетманам Вялікага Княства Літоўскага. Ведала аб ім уся Еўропа, складаліся аб ім песні і легенды, дружбай з ім ганарыліся манархі многіх краін. Дык вось, завітаў аднойчы гэты вялікі чалавек у Вялікую Бераставіцу пагасціць трохі ў радавым маентку. І так склаўся лес, што давялося яму пазнаеміцца са служанкай Кацярынай і пакахаць яе ўсім сэрцам. Нягледзячы на тое, што ў Яна Карля мелася жонка, ен стаў частым госцем Вялікай Бераставіцы. Аднак немагчыма было ўлюбеным заставацца разам, таму Хадкевіч вярнуўся на радзіму, у Быхаў. Прыйшоў час, і ен зрабіў яшчэ шмат подзвігаў і атрымаў падзяку ад Папы Рымскага, ен будзе — суправаджаць Лжэ-Дзмітрыя на Маскву. Але ўсе жыцце Ян Карль кахаў прыгажуню Кацярыну. З гэтай нагоды ен завяшчаў перад смерцю цела яго пахаваць на радзіме — ў Быхаве, а сэрца — побач з каханай — у Бераставіцы. І ў 1621 годзе саркафаг з сэрцам вялікага гетмана быў пахаваны ў Бераставіцкім касцеле. Кажуць, што з тае пары ў дзень нараджэння Яна Карля Хадкевіча выходзіць яго цень з касцела і ідзе ў напрамку да возера, блукае там і шукае сваю каханую Кацярыну. Хто убачыць яго ў той час, будзе вельмі шчаслівы. Аднак толькі невядома, калі той дзень нараджэння.

Даслала Вераніка ЯКУБЧЫК.