Понедельник, 18 ноября
  • Погода в Гродно
  • 9
  • EUR2,2613
  • USD2,0458
  • RUB (100)3,2083
TOP

Калядоўшчыкі

Яны грукалі ў хаты, спявалi i набралi аж два мяхi ежы У святочныя дні моладзь у яркіх касцюмах ды з каляднай зоркай у руках гуляла па Гродна і спявала калядныя песні.

Калядоўшчыкаў можна было сустрэць на Савецкай плошчы, прайшліся яны амаль па ўсіх раёнах горада, спявалі нават у грамадскім транспарце. «Мы са святам вас вітаем, шчасця, радасці жадаем!» – сустракалі яны гродзенцаў. Людзі ў адказ фатаграфавалі незвычайную кампанію на мабільныя, крычалі прывітанні, падпявалі, вадзіцелі сігналілі.
Мясцовая моладзь збіраецца ўжо некалькі гадоў запар. Калядоўшчыкі мінулых гадоў вучаць песням новенькіх. Некаторыя часткі  сцэнарыя перакладаюць на больш сучасны манер: прыдумляюць свежыя жарты на актуальныя тэмы. І ідуць па хатах. Галоўнае – не папярэджваць гаспадароў зараней, каб усё было нечакана. Некаторыя запрашалі ў госці і на наступныя каляды.
«Сустрэлі мы ў мінулым годзе яшчэ адных калядоўшчыкаў. Дык тыя былі зусім ужо сучаснымі, з Веркай Сярдзючкай хадзілі! Але ж галоўная мэта – распаўсюджванне беларускай мовы і культуры», – тлумачыць галоўны арганізатар свята і заснавальнік беларускамоўнай групы ў дзіцячым садку Ігар Кузьмініч.
Калядоўшчыкаў часцей часта-валі «па-офіснаму»: печывам, гарэлкай, цукеркамі, садавінай. Прыгарадныя вёскі бліжэй да аўтэнтыкі, там хутчэй за ўсё пачастуюць мясам. За адзін толькі вечар яны набралі аж два мяхі ежы.

Самое читаемое

Разное